Былы супрацоўнік выпадкова купіў дамен Google.com за 12 долараў
Былы супрацоўнік кампаніі Google Санмай Вед купіў за 12 долараў дамен Google.com. Пры пошуку на сэрвісе Google Domains ён выявіў, што гэтае даменнае імя свабодна і купіў яго. Праўда, праз хвіліну кампанія адмяніла здзелку і вярнула Веду грошы, піша РБК.
Вед паспеў атрымаць электроннае паведамленне як уладальнік дамена Google.com.Мужчына кажа, што на працягу хвіліны ён меў доступ да кіравання сайтам. Праз хвіліну Google Domain адмяніла куплю адраса Google.com і вярнула Веду яго 12 долараў.
Санмай мяркуе, што, хутчэй за ўсё, ён змог купіць дамен альбо праз памылку ў працы сэрвісу Google Domains, альбо таму, што кампанія забылася падоўжыць дамен.
Сама кампанія Google пакуль не пракаментавала сітуацыю.
Фота: AP