Былыя чыноўніцы бралі за незаконную прапіску да 200 долараў
Праводзіць буйныя махінацыі з прапіскамі дзвюм пяцідзесяцігадовым кабетам дапамагалі былыя пасады.
Да 2009 года яны працавалі дэпутатамі і кіравалі Навадворскім сельсаветам Мінскага раёна. Дзяржслужбу пакінулі пасля абвінавачвання ў злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі, што завяршылася судом і турмой. Летась, вызваліўшыся па амністыі, жанчыны сталі аказваць "паслугі" па прапісцы людзей у чужых хатах без ведама гаспадароў. Таксама яны ўмудрыліся "прапісаць" амаль сто чалавек у хаце, якая яшчэ толькі пачынала будавацца. Пры гэтым злачынцы прадстаўляліся сваімі мінулымі пасадамі.
За прапіску экс-чыноўніцы бралі ад 150 да 200 долараў. Супраць іх ізноў распачатая крымінальная справа па арт. 424 ч. 3 "Злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі". Падазраваным пагражае ад 3 да 10 гадоў зняволення, піша "Камсамолка".