Б'ёрк і Dirty Projectors абароняць акіяны
Б'ёрк (Bjork) падрыхтавала міні-альбом, які запісала разам з бруклінскімі эксперыментатарам Dirty Projectors.
Рэліз «Mount Wittenberg Orca» адбудзецца 30 чэрвеня. Cупрацоўнічаць з Dirty Projectors Бьорк пачала ў 2009 годзе, калі яны выступілі на адным з дабрачынных канцэртаў. Падрыхтаваныя для гэтага канцэрту песні і склалі трэк-ліст альбома.
Праект разглядаецца як дабрачынны. Усе грошы ад продажу «Mount Wittenberg Orca» пойдуць на патрэбы арганізацый, якія займаюцца аховай акіянаў.
«Толькі 1% акваторыі акіянаў у той ці іншай меры абаронены – кажа Дэвід Лонгстрэт з Dirty Projectors. – Гэта вялікая праблема. Мы працуем з Нацыянальным геаграфічным таварыствам па стварэнні акіянічных зон, якія будуць аднаўляцца самастойна».
Трэк-ліст альбома «Mount Wittenberg Orca»:
1. Ocean
2. On And Ever Onward
3. When The World Comes To An End
4. Beautiful Mother
5. Sharing Orb
6. No Embrace
7. All We Are.
Фота: stereogum.com