Б'ёрк напісала песню для дзіцячага фільма
Ісландская спявачка Б’ёрк узяла ўдзел у запісе саўнд-трэка да дзіцячага фільма пра прыгоды сям'і Мумі-троляў.
Як паведамляецца на афіцыйным сайце Б’ёрк, рэліз карціны па казцы "Мумі-троль і камета" адбудзецца напрыканцы лета наступнага года.
Адмыслова для дзіцячага фільма, фінскай кінастудыі Filmkompaniet Б’ёрк і яе калега, ісландскі паэт С’ён напісалі песню пад назвай "The Comet Song". Ці будзе яна выдадзена асобным рэлізам, не ўдакладняецца.
Мумі-тролі - казачныя істоты, прыдуманыя фінскай пісьменніцай Тувэ Янсан. Гэтыя стварэнні, якія знешне нагадваюць гіпапатамаў белага колеру, жывуць у сваім доме ў Мумі-даліне і сябруюць са шматлікімі іншымі фантастычнымі істотамі: Снусмумрыкам, Сноркам, Фрэкен Снорк, Сніфам, Хемулям, Малой Мю і іншымі.
Б’ёрк і С’ёрн з'яўляюцца вялікімі прыхільнікамі Мумі-троляў. Спявачка, напрыклад, часта з'яўляецца на розных свецкіх мерапрыемствах у вопратцы з выявамі гэтых істот альбо аксесуарамі, упрыгожанымі фігуркамі Мумі-троляў.
Нагадаем, апошні студыйны альбом Б’ёрк - "Volta" - выйшаў у 2007 годзе і атрымаў намінацыю на прэмію "Грэмі". Летам 2009 года выканаўца выпусціла бокс-сэт "Voltaic", у які былі ўключаныя рарытэтныя запісы, рэміксы, відэакліпы і канцэртныя версіі песень Б’ёрк.
Фота: www.diary.ru