Б'ёрк стала трыўмфатарам UK Video Music Awards

Ісландка Б'ёрк (Bjork) стала галоўным трыўмфатарам першай цырымоніі ўручэння прэмій UK Video Music Awards, якая адбылася 14 кастрычніка ў Лондане. Уражлівы ролік на песню «Wanderlost» з апошняга альбома спявачкі «Volta» быў прызнаны «Кліпам з найбольш крэатыўнай ідэяй», «Лепшым альтэрнатыўным відэа» і наогул – «Лепшым відэа года».

Прэміямі UK Video Music Awards з цяперашняга года будуць адзначацца лепшыя дасягненні ў сферы брытанскай індустрыі кліпмэйкерства.

«Лепшым брытанскім поп-відэа года» названы кліп «Foundations» на песню Кейт Нэш (Kate Nash), а званне лепшага ў рок-н-рольнай катэгорыі дасталася роліку «Bad Blood» каманды Supergrass.

Аднымі з лаўрэатаў цырымоніі сталі Last Shadow Puppets – кліп на іх песню «The Age Of Understatement» уганараваўся тытула «Відэа з лепшымі здымкамі». Нагадаем, што ў гэтым роліку, які здымаўся ў Маскве, быў задзейнічаны гвардзейскі танкавы полк.

«Лепшым інтэрнацыянальным кліпам» на UK Video Music Awards быў прызнаны відэаролік на песню «Stress» французскага электроннага дуэта Justice. «Stress» паспяхова працягнуў традыцыю, закладзеную дэбютным кліпам французам «D.A.N.C.E.», які летась стаў лаўрэатам MTV Europe Music Awards – брытанскага аналага UK Video Music Awards.

У катэгорыі «Выбар гледачоў» перамогу атрымала спявачка Леона Люіс (Leona Lewis) за ролік на сваю песню «Bleeding Love».

Спіс лаўрэатаў прэміі:

Лепшае відэа года: Б'ёрк «Wanderlust»
Кліп з найбольш крэатыўнай рэжысёрскай ідэяй: Б'ёрк «Wanderlust»
Кліп з лепшай кінематаграфіяй: The Last Shadow Puppets «The Age Of The Understatement»
Лепшы мантаж: Hot Chip «Ready For The Floor»
Самае стыльнае відэа: The Hoosiers «Cops And Robbers»
Лепшыя візуальныя эфекты: The Horrors «She Is The New Thing»
Лепшае інтэрнацыянальнае відэа: Justice «Stress»
Выбар гледачоў: Леона Люіс «Bleeding Love»
Лепшае поп-відэа: Кейт Нэш «Foundations»
Лепшае рок-відэа: Supergrass «Bad Blood»
Лепшае альтэрнатыўнае відэа: Бьорк «Wanderlust»
Лепшае танцавальнае відэа: Utah Saints «Something Good 08»
Лепшае хіп-хоп-відэа: Кана «Hustler»

Фота: www.vsegrani.ru