Б'ёрк занепакоеная праблемамі экалогіі Ісландыі
Вядомыя ісландскія артысты дадуць бясплатны канцэрт, каб прыцягнуць увагу суайчыннікаў да экалагічных праблем краіны. Шоў адбудзецца 28 чэрвеня ў Рэйк'явіку з удзелам Б'ёрк і індзі-рокераў Sigur Ros. Б'ёрк пацвердзіла свой удзел у акцыі ў паведамленні на сваёй старонцы, у якім таксама падзялілася сваімі меркаваннямі пра стан навакольнага асяроддзя ў роднай краіне.
“Я не з'яўляюся спецыялістам па ахове прыроды, але я шмат падарожнічаю па свеце і выдатна ведаю, які імідж Ісландыі за мяжой. На жаль, мы моцна адстаём ад іншых краін у пытаннях экалогіі. Нядаўна я была ў Паўднёвай Амерыцы і звярнула ўвагу на тое, што там, гэтак жа як і ў нас, таксама вельмі дрэнна арганізаваная перапрацоўка адкідаў. Мы не можам і далей адставаць на 30 гадоў, нам трэба працаваць разам над гэтымі праблемамі, і пажадана, каб Ісландыя была на чале гэтага руху, - гаворыць спявачка. — Часта меры, якія прымаюць у барацьбе за захаванне прыроды, знаходзяць негатыўны водгук у грамадскасці.
Мы не пойдзем гэтым шляхам, і не будзем штосьці забараняць, а проста прапануем людзям выкарыстаць альтэрнатыўныя магчымасці, - працягвае Б'ёрк. - Дваццаць першае стагоддзе не будзе яшчэ адным стагоддзем нафты, зараз нам трэба выкарыстоўваць другасныя рэсурсы і думаць пра экалогію і гармонію з прыродай, як падчас будаўніцтва электрастанцый, так і пры ўладкаванні свайго побыту”.
Фота: www.pravda.ru