Бюджэт Баранавічаў зацверджаны з дэфіцытам у 2 млрд. рублёў

Бюджэт Баранавічаў зацверджаны на 2009 г. з дэфіцытам у 2 млрд. рублёў. Як паведамілі ў фінансавым аддзеле выканкаму, даходы вызначаныя ў 261 млрд рублёў, а расходы – 263 млрд. Дэфіцыт бюджэту плануецца пакрываць за кошт прыватызацыі аб’ектаў камунальнай уласнасці.