Бюджэт пражытачнага мінімуму павялічыўся на бутэльку гарэлкі
Зацверджаны новы бюджэт пражытачнага мінімуму. Ён складае 185 360 рублёў, у той час як стары быў роўны 179 100 рублёў. Нескладана падлічыць, што пражытачны мінімум павялічыўся на 6 260 рублёў - за гэтыя грошы ў краме можна купіць бутэльку таннай беларускай гарэлкі. "Новы бюджэт зараз яшчэ находзіцца на ўзгадненні ў Міністэрстве фінансаў. Уступіць ён сілу прыкладна з 1 жніўня", - распавялі карэспандэнтам "Комсомольской правды в Белоруссии" у Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны насельніцтва.
Таксама павялічаныя памеры "дзіцячай" матэрыяльнай дапамогі. Адначасовая выплата па нараджэнні першага дзіцяці цяпер складае 926 800 рублёў (раней - 895 500 рублёў), па нараджэнні 2-га і наступных дзяцей - 1 297 520 рублёў (раней - 1 253 700 рублёў).
Штомесячная дапамога па дагляду за дзіцем да 3-х гадоў павялічылася на 4 тысячы рублёў і складае зараз 120 500 рублёў.