Бюджэт пражытковага мінімуму ў Беларусі цяпер складае 93 долара

З 1 лютага ў Беларусі дзейнічае новы бюджэт пражытковага мінімуму (БПМ). У сярэднім на душу насельніцтва ён складае 1 мільён 428 тысяч 100 рублёў, або прыблізна 93 долара. Паводле інфармацыі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны насельніцтва, гэты паказнік у рублёвым выражэнні вырас на 2,3%, інфармуе БЕЛТА.

Пры гэтым, напрыклад, для працаздольнага насельніцтва БПМ вызначылі на ўзроўні 1 мільёна 549 тысяч 790 рублёў, для пенсіянераў — 1 мільён 95 тысяч 70 рублёў, для студэнтаў — 1 мільён 386 490 рублёў, а для дзецей да трох год 927 тысяч 610 рублёў.

Новы БПМ будзе актуальны да 30 красавіка, а затым яго зноў перагледзяць.

Бюджэт пражытковага мінімум — гэта коштавая велічыня мінімальнага набору прадуктаў, нехарчовых тавараў і плацяжоў, якія неабходныя для захавання здароўя і жыццядзейнасці чалавека.