Цана для Беларусі на газ з 1 студзеня — $230

Цана газу для Беларусі з 1 студзеня 2011 года складзе $230 за тыс. кубаметраў, паводле падпісанага ў 2006 годзе кантракту. Пра гэта сёння заявіў намеснік старшыні праўлення ААТ "Газпрам" Валерый Голубеў.

Ён адзначыў, што Беларусь не надта радая гэтай цане, аднак падкрэсліў, што "нельга кожны год пераглядаць кантракты".