Цана на газ для Беларусі ў 2009 годзе можа перавысіць 200 долараў

Цана на газ для Беларусі ў 2009 годзе можа перавысіць 200 долараў. Такое меркаванне на прэс-канферэнцыі ў Мінску выказаў Надзвычайны і Паўнамоцны амбасадар Расіі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў. Дыпламат адзначыў, што яму складана гаварыць, якая цана на газ будзе ў 2009 годзе. На яго думку, гэта будзе або блізка да 200 долараў, або нават крыху вышэй.

"Інтэрфакс"