Царква "Новае пакаленне" паручылася за Насту Палажанку
Пратэстанцкая царква "Новае пакаленне" з Навагрудка звярнулася ў Генпракуратуру з хадайніцтвам аб змяненні меры стрымання для Насты Палажанкі.
Палажанка, якая як фігурант справы аб "беспарадках" знаходзіцца ў СІЗА КДБ, з'яўляецца верніцай гэтай царквы.
Пастар Уладзімір Качагур кажа, што вернікі гатовыя паручыцца за дзяўчыну і прыняць яе на час следства ў Навагрудак.
Зварот царквы з Генпракуратуры ўжо перадалі следчаму, які вядзе гэтую справу, паведамляе Радыё "Свабода".