Цела Бябеніна пакуль не збіраюцца эксгумаваць

Генпракуратура гатовая аддаць усе дакументы па справе Алега Бябеніна замежным экспертам. Нагадаем, спецыялісты з АБСЕ прыбылі 25 кастрычніка ў Мінск для ўдзелу ў расследаванні абставінаў смерці журналіста сайта "Хартыя'97". 26 кастрычніка яны пачынаюць працу з дакументамі беларускага следства.
Экспертам дазволяць застацца ў Беларусі як заўгодна доўга. Раней пракурорскія работнікі казалі наконт мажлівай эксгумацыі цела. Але гэта рабілася, каб падкрэсліць мажлівасці для замежных экспертаў. Пра гэта Еўрарадыё распавёў начальнік аддзела інфармацыі Генпракуратуры Пётр Кісялёў.

Кісялёў: "Гаварылася, што будуць прадстаўленыя ўсе матэрыялы, нават эксгумацыя. Падкрэслівалася шырыня мажлівасцяў, якія будуць прадстаўленыя".