Цела, што знікла з месца аварыі, знайшлі

У суботу на Ушаччыне знайшлі цела пенсіянера, які загінуў 23 жніўня ў выніку аўтамабільнай аварыі. Нагадаем, кіроўца збіў старога і схаваў нябожчыка ў багажніку сваёй машыны. Як паведамілі ва Ушацкім РАУС, цела ляжала на сметніку прыкладна ў кіламетры ад месца здарэння.

Міліцыянты, вайскоўцы і жыхары навакольных вёсак у пошуках прайшлі пешшу каля 30 кіламетраў уздоўж аўтамабільных дарог. Заўважыць цела адразу яны не змаглі з-за таго, што кіроўца закідаў яго смеццем.
 
Ядвіга Сташэўская, Еўрарадыё, Віцебск