Цэнтр Брэста застаўся без электрычнасці
Адключэнне электраэнергіі адбылося каля 10-й з-за аварыі на падстанцыі. Энэргетыкі кажуць пра пашкоджанне кабельнай лініі.
Пра гэта паведамляе interfax.by са спасылкай на "Брэсцкія электрычныя сеткі" РУП "Брэстэнерга". Наступствы аварыі абяцаюць ліквідаваць у першай палове дня.
Па сведчаннях відавочцаў, паміж 9.30 і 10.00 раздаўся гучны хлапок у раёне падстанцыі, пасля чаго адбылося рэзкае падзенне напружання ў электрасетцы.
Знікла электрычнасць у дамах на некалькіх цэнтральных вуліцах Брэста. Паведамляецца таксама пра адключэнне святлафораў на скрыжаванні праспекта Машэрава з бульварам Касманаўтаў. Гэты ўчастак дарожна-вулічнай сеткі характарызуецца ажыўленым рухам. Відавочцы кажуць, што праблемы са светлафорамі сур'ёзна ўскладнілі праезд па праспекце і бульвары.
Фота — severinform.ru