Цэнтр эпідэміялогіі: У Беларусі пачалася эпідэмія грыпу
З учарашняга дня ў Беларусі пачалася “сапраўдная” эпідэмія грыпу. Пра гэта Еўрарадыё расказала доктар-эпідэміёлаг Мінскага гарадскога Цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Алена Фісенка.
Алена Фісенка: “Эпідэмія пачалася з учорашняга дня. Калі на мінулым тыдні ўзровень захворання ў нас ацэньваўся як перадэпідэміялагічны, то цяпер можна казаць пра тое, што эпідэмія развіваецца па класічным сцэнары і колькасць тых, хто звярнуўся па дапамогу павялічылася”.
Як варыянт перасцярогі ад грыпу медыкі прапаноўваюць рабіць прышчэпкі. Кошт прышчэпкі ад грыпу вагаецца ад 35 да 60 тысяч рублёў. Ён, па словах Алены Фісенкі, залежыць не ад вакцыны, а ад умоваў, у якіх вам прышчэпку зрабілі. Прышчэпка ў дзяржаўнай паліклініцы каштуе 35 тысяч, а платная ў камерцыйным цэнтры — каля 60 тысяч.