Цэнтр Мінску ўпрыгожаць бел-чырвона-белыя сцягі

Ініцыятыўная група Рыгора Кастусёва 15 кастрычніка ладзіць акцыю “Праспект нацыянальнага сцяга”. Пра гэта Еўрарадыё распавёў каардынатар акцыі Сяржук Семянюк. Семянюк: "У гэты дзень мы ладзім такую імпрэзу, калі ўсе зборшчыкі подпісаў з Мінску прыйдуць з бел-чырвона-белымі сцягамі ў азначанае месца. Мы заклічам туды прыходзіць грамадзян ставіць свае подпісы за Рыгора Кастусёва. І такім чынам праяўляць сваю грамадзянскую пазіцыю".

Акцыя, па словах Семенюка, зойме прыкладна кіламетр праспекта Незалежнасці - ад плошчы Якуба Коласа да плошчы Перамогі. Агітаваць людзей прыйсці на гэтую акцыю ініцыятары будуць праз незалежныя СМІ і на пікетах.