Цэнтралізаванае тэставанне ў Беларусі пачнецца з 15 чэрвеня

Цэнтралізаванае тэставанне ў Беларусі сёлета плануецца пачаць з 15 чэрвеня. Паводле слоў міністра адукацыі Аляксандра Радзькова, тэрміны правядзення выпрабаванняў для тых, хто паступае ў ВНУ і сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы, могуць быць ссунутыя ў сувязі з прэзідэнцкім дэкрэтам, паводле якога заняткі ў беларускіх школах здзяйсняюцца з 1 верасня да 1 чэрвеня.  Міністр нагадаў, што раней цэнтралізаванае тэставанне абітурыенты здавалі, пачынаючы з 12 чэрвеня. Акрамя таго, падкрэсліў Радзькоў, прапрацоўваецца пытанне аб выдачы сэртыфікатаў цэнтралізаванага тэставання ўсім, хто атрымаў на ім ад 1 і болей балаў. На яго думку, гэта "павялічыць іх шанцы на паступленне ў ВНУ і сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы як бюджэтнай, так і прыватнай формаў уласнасці".

БЕЛТА