Цэнтравыбаркам атрымаў заявы прадпрымальніка і санітаркі
Заявы на рэгістацыю сваіх ініцыятыўных груп ужо падалі чатыры магчымыя кандыдаты. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў сакратар Цэнтравыбаркаму Мікалай Лазавік. Лазавік: "Працэс пайшоў. Сёння ў парадку чарговасці падачы заяў прыбылі: індывідуальны прадпрымальнік Правальскі Ўладзімір Аляксандравіч з горада Віцебску. Затым Някляеў Уладзімір Пракопавіч - гэта дырэктар даследча-асветніцкай установы "Рух наперад".
Таксама, кажа Лазавік, падала заяву санітарка санаторыя Чонкі на Гомельшчыне Наталля Старыкава. Колькасць яе ініцыятыўнай групы – 30 чалавек. Між тым, паводле закону мінімальная колькасць ініцыятыўнай групы павінна быць не менш за 100 удзельнікаў. Таму, як кажа сакратар Цэнтравыбаркаму, шанцаў зарэгістраваць сваю ініцыятыўную групу ў яе папросту няма.