Цэнтравыбаркам сёння раскажа, колькі зарабляюць кандыдаты
Сёння на сайце Цэнтравыбаркама з’явяцца падаходныя дэкларацыі кандыдатаў у прэзідэнты Беларусі. Затрымка звязаная з падрыхтоўкай неабходных дакументаў для кандыдатаў. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў сакратар ЦВК Мікалай Лазавік.
Лазавік: "Цяпер мы рыхтуем дакументы, якія трэба выдаць самім кандыдатам. А да панядзелка вывесім усё астатняе".
Нагадаем, згодна з пададзенымі дэкларацыямі самы багаты кандыдат – Аляксандр Лукашэнка. Другое месца займае Алесь Міхалевіч. Дарэчы, кандыдаты Андрэй Саннікаў і Віктар Цярэшчанка паводле дэкларацый наогул не маюць прыбыткаў за 2009 год.