Цэны на нафту дасягнулі максімуму

Нафта ужо 10 месяцаў прадаецца па максімальным кошце з прычыны чаканага дэфіцыту бэнзіну ў сусветнай эканоміцы.  Кошт аднаго барэлю ў панядзелак-аўторак перавысіў 71 долар. Гэта максімальная каціроўка ад 25 жніўня 2006 года. Галоўнай прычынай такога падвышэння аналітыкі называюць прагназаваны недахоп нафты на амерыканскім рынку.

Ужо ў чэрвені попыт на бэнзін у ЗША на 1,4% перавысіў адпаведны леташні паказнік. На лонданскай біржы прагназуюць, што ў жніўні кошт складзе 72, 5 долараў за барэль.