Цэны на жыллё працягваюць зніжацца
За другі квартал 2008 года сярэдняя цана квадратнага метра кватэр на другасным рынку жылля ў Мінску знізілася на 1,52 % з 1904 долараў за квадратны метр у красавіку да 1875 долараў у чэрвені. На сёння назіраецца сезоннае зніжэнне актыўнасці на рынку нерухомасці, паведамляе сайт нерухомасці Realt.by. Паводле дадзеных сайта, аб’ём прапановы на рынку нерухомасці сталіцы па-ранейшаму дастаткова вялікі. Пакупнікі маюць магчымасць выбару. У асноўным істотна патаннелі кватэры старой забудовы – так званыя “хрушчоўкі” і “брэжнеўкі”.
Лідэрамі паводле памеру сярэдніх цэнаў прапановы па-ранейшаму застаюцца Цэнтральны ($2257/кв.м.) і Савецкі ($2063/кв.м.) раёны. Самыя нізкія цэны ў Заводскім ($1646/кв.м.) і Ленінскім ($1805/кв.м.) раёнах.
“Наша ніва”