Цераз моцныя маразы ў школах могуць быць адмененыя заняткі
Такое рашэнне рэгіянальныя ўлады могуць прыняць самастойна з улікам умоваў надвор'я.
"Усё залежыць ад магчымасці падвозу навучэнцаў да навучальнай установы" ва ўмовах марозу ніжэй за 25 градусаў, моцнага ветру, — паведамілі БЕЛТА у Міністэрстве адукацыі.
Дашкольным установам у дадзены момант рэкамендавана не праводзіць прагулак на свежым паветры.