Цэзарыя Эвора стала кавалерам Ордэна ганаровага легіёна

Знакамітая спявачка Цезарыя Эвора (Cesaria Evora) стала кавалерам вышэйшай грамадзянскай узнагароды Францыі – Ордэнам ганаровага легіёна (Legion d'Honneur). Цырымонія ўручэння адбылася 9 лютага ў Парыжы. Узнагароду 67-гадовай спявачцы ўручыла міністр культуры Францыі Крысцін Альбанэль, якая назвала Эвору «басаногай дзівай з залатым голасам і бяздонным сэрцам» (вядома, што Цэзарыя Эвора традыцыйна выступае басанож).

Цэзарыя Эвора нарадзілася ў мястэчку Міндэлу на выспах Зялёнага Мыса (Каба-Вэрдэ) і атрымала вядомасць на мясцовай сцэне дзякуючы выкананню песень у стылі «морна» - партугальскага «сваяка» блюзу. Міжнародная вядомасць прыйшла да спявачкі ў 45-гадовым узросце, з выпускам альбома «La Diva Aux Pieds Nus» («Басаногая дзіва», 1988).

Першапачаткова гэты альбом быў выдадзены ў Францыі, таму французы ганарацца тым, што «адкрылі» Цэзарыю Эвору для ўсяго свету. У цяперашні час спявачка актыўна гастралюе па ўсіх кутках планеты. На сёння ў актыве «Басаногай дзівы» значыцца 13 альбомаў, апошні з якіх – «Cesaria Evora» - выйшаў у 2007-м годзе.

Спявачка з'яўляецца ўладальніцай прэстыжнай французскай узнагароды Victoire de la Musique і двух прэмій «Грэмі».

Фота: www.zvuki.ru