Чачэнец прайшоў Беларусь, каб прыехаць у Літву ў багажніку аўто
Грамадзяніна Расіі знайшлі ў багажніку машыны на літоўскім памежным пункце Шырвяй. Спачатку мужчына перайшоў беларуска-літоўскую мяжу, пасля залез у багажнік Mitsubishi Lancer. Машынай кіравала 27-гадовая жыхарка Вільні. У аўтамабілі былі яшчэ два жыхары Вільні. Літоўскія праваахоўнікі пачалі крымінальную справу з-за незаконнага перасячэння мяжы і незаконнай транспарціроўкі чалавека праз мяжу. Пра гэта Еўрарадыё распавёў супрацоўнік прэс-службы літоўскай мытні Рокас Пукінскас.
Пукінскас: "Памежнікі, якія працуюць ва ўездзе ў так званую пятлю Дзевянішкес, праверылі машыну, якая выязджала ў бок Шальчынінкяй. Высветлілася, што ў багажніку ёсць чалавек. Гэта 38-гадовы грамадзянін Расіі чачэнскай нацыянальнасці. Усе трое грамадзянаў Літвы і грамадзянін Расіі былі затрыманыя".
Траім грамадзянам Літвы пагражае да 6 гадоў пазбаўлення волі. Грамадзяніну Расіі - альбо штраф, альбо пазбаўленне волі.