Чацвёрты ліст ад Севярынца сведчыць, што сам ён лістоў не атрымлівае

Учора маці зняволенага лідэра БХД Паўла Севярынца Таццяна Яўгенаўна паведаміла прэс-службе БХД, што атрымала ўжо чацвёрты па ліку ліст ад сына, датаваны 5 лютага і пазначаны нумарам 10. Таццяна Севярынец задаволеная, што шматлікія скаргі, напісаныя ёй у апошні час, далі плён, і лісты сталі даходзіць рэгулярна. Але са зместу ліста, яна робіць выснову, што самому Паўлу лісты з волі не даходзяць.

Як паведамляе Таццяна Севярынец, у лісце Павал паведаміў, што напісаў 2 заявы: заяву на сустрэчу з адвакатам, паколькі апошняя была яшчэ 29 снежня мінулага года, і заяву на тое, каб да яго дапусцілі святара на споведзь і на прычасце.

Таксама ў лісце Севярынец традыцыйна перадае прывітанне і зычэнне Божай Ласкі ўсім тым, хто перажывае і моліцца за яго. Сам ён таксама моліцца, піша, абдумвае.