Чацвёртым "Піратам" не хапае сцэнара
Стваральнікі карціны “Піраты Карыбскага мора” ужо задумваюцца пра чацвёртую серыю стужкі. Пра гэта расказаў прэзідэнт кампаніі Buena Vista Pictures Group Орэн
Авів на амерыканскай прэм’еры “Піратаў Карыбскага мора. На краі свету”.
Маўляў, "усе тры папярэднія фільмы здымаліся па выдатных сцэнарах. Калі
з’явіцца чацвёрты, і ён будзе не горшы за першыя тры, і Джоні Дэп
пагодзіцца - то ўсё будзе".
Дадам, што прэм’ера адбывалася ў Дыснэй-парку ў Каліфорніі. На ёй прысутнічалі асноўныя зоркі Піратаў Карыбскага мора - Джоні Дэп, Арланда Блум і Кіра Найтлі. Многія госці заплацілі за ўваход больш за 1.5 тысячы долараў, а ўсяго за прэм’ерныя квіткі было сабрана 3 мільёны.
Фота: www.michigandaily.com