Чакаецца адстаўка міністра энергетыкі Аляксандра Азярца
У адстаўку можа неўзабаве пайсці міністр энергетыкі Беларусі Аляксандр Азярэц. Працай падраздзяленняў яго міністэрства незадаволены і ўрад, і праваахоўныя органы. Нібыта, у Мінэнерга не выконваюцца на належным узроўні праграмы,
накіраваныя на энергазберажэнне, да таго ж там квітнее карупцыя. Пра
гэта паведамляе "Ежедневник".
Чакаецца, што па выніках траўня Беларусь перакрочыць ніжні парог запланаванага росту цэнаў на ўвесь год. Паколькі асноўным фактарам іх павелічэння з'яўляюцца дарагія энерганосьбіты, дык адказваць за ўсё найхутчэй давядзецца міністру энергетыкі.