Чакаецца прыезд у Мінск прэзідэнта Расіі

Чакаецца, што сёння пачнецца двухдзённы афіцыйны візіт прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна ў Беларусь. Паводле інфармацыі з афіцыйных крыніц, у Мінску прадугледжана сустрэча прэзідэнтаў Беларусі і Расіі ў фармаце “адзін на адзін”, а таксама правядзенне пасяджэння Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы.

Падчас перамоваў таксама будзе абмеркаваны праект Канстытуцыйнага акта Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі, паведамляе БелаПАН.

Нагадаем, учора ў Мінску прайшла апазіцыйная акцыя, удзельнікі якой пратэставалі супраць магчымага яго падпісання. Яна была жорстка разагнаная спецназам, моладзевы актывіст Зміцер Хведарук патрапіў у бальніцу са страсеннем мозгу.