Чакаецца рэюніун The Faces

Былыя ўдзельнікі гурта The Faces плануюць сусветнае турнэ і запіс новага альбома.Экс-удзельнікі калектыву Род Сцюарт і Роні Вуд за нядаўнім ланчам абгаварылі магчымасць уз'яднання з наступным турнэ і запісам новага студыйнага альбома, паведамляе Gigwise. “Рон і Род выдатна правялі час, смеючыся і абмяркоўваючы планы на будучыню, - паведаміў ананім The Sun. - Увосень нас чакае сусветнае турнэ ўз'яднаных The Faces і ў гэты ж час пачнецца праца ў студыі над новым альбомам гурта”.

Нагадаем, што апошні дыск калектыву – “Ooh La La” - быў выпушчаны яшчэ ў 1973 годзе, пасля чаго ўдзельнікі гурта (найбольш паспяхова - Род Сцюарт) заняліся сольнай творчасцю.

Фота: www.art.sr.ru