Чалавек-кампутар Анатоль Васэрман наведаў Асіповічы

Культавы ўкраінскі знаток Анатоль Васэрман наведаў Асіповічы. Чаму пераможца мноства інтэлектуальных гульняў абраў менавіта гэты сціплы горад на 116-м кіламетры шашы “Мінск — Магілёў”? Справа ў тым, што Васэрман быў запрошаны ў Асіповічы ў якасці эксперта на турнір па парламенцкіх дэбатах. Тэмай дэбатаў была “Еўропа ў прадваенны перыяд”. У турніры ўдзельнічалі студэнты з ВНУ Беларусі, Расіі, Казахстана і Ўкраіны.

Турнір выйграла каманда Маскоўскай дзяржаўнай юрыдычнай акадэміі, але лепшым спікерам быў прызнаны мінчук Ігар Гарлатаў. А Ксенія Цыганок і Андрэй Халеўскі з Асіповічаў за адрознае красамоўства запрошаныя на наступны турнір у Маскву.