Чалавек-павук будзе змагацца з Яшчарам
У інтэрнэт трапілі дэталі сюжэту чацвёртай часткі "Чалавека-павука". Рэсурсу BleedingCool стала вядома з уласных крыніц, што ў новым фільме
сапернікам Чалавека-павука будзе Яшчар (The Lizard).
Яшчар уяўляе сабою гіганцкую чалавекападобную рэптылію, у якую здольны ператварацца доктар Керціс Конар. Гэта здольнасць з'явілася ў Конара ў выніку выпрабавання прэпарата, які павінен быў даць чалавеку магчымасці рэгенерацыі страчаных канечнасцяў, якімі валодаюць некаторыя яшчаркі.
Новы фільм пра чалавека-павука з'яўляецца спробай перазапусціць вядомую франшызу. Сюжэт чацвёртай карціны пра супергероя будуецца вакол набыцця Пітэрам Паркерам звышздольнасцяў падчас навучання ў школе.
Рэжысёрам праекта выступіць Марк Уэб, які зняў "500 дзён лета", а сцэнарый для новай карціны напіша Джэймс Вандэрбілт ("Задыяк"). Хоць у фільма пакуль няма ні назвы, ні выканаўцы галоўнай ролі, выхад новай стужкі пра Чалавека-павука запланаваны на чэрвень 2011 года.
Нагадаем, неабходнасць перазапусціць гісторыю Чалавека-павука ўзнікла пасля таго, як Сэм Рэймі адмовіўся здымаць запланаваныя чацвёртую і пятую часткі фільма пра супергероя.
Фота: xmwallpapers.com