Чаму "Наша Ніва" каштуе так дорага?
Рэдактар абяцае, што калі павялічыцца тыраж - кошт знізіцца. А пакуль, як ні дзіўна, больш за "Нашу Ніву" у газетных шапіках каштуе толькі "СПИД-Инфо". Пры кошце ў 2 тысячы рублёў "Наша Ніва" ў некалькі разоў даражэй за "Советскую Белоруссию" (600 руб.), яна каштуе больш за "Комсомолку-толстушку" (890 руб.), "Вечерний Минск" (470 руб.) ды "Звязду" (500 рублёў) разам узятыя. "Известия" і "Белгазета" таксама саступаюць "Нашай Ніве", бо каштуюць толькі 1150 і 970 рублёў адпаведна.
На пытанне Еўрарадыё, чаму такі кошт, галоўны рэдактар "Нашай Нівы" Андрэй Скурко спасылаецца на нізкі тыраж ды нацэнку "Белсаюздруку".
Андрэй Скурко: "Паводле умоў, якія нам выставіў "Белсаюздрук", яны забіраюць сабе 55% ад выручкі. Зыходзячы з нашага накладу і з неабходных сродкаў на тое, каб газета магла неяк выжываць, і сфармавалася нашая цана. Зразумела, што гэта велікаватая цана, але яна неабходная зараз. Калі наклад будзе павялічвацца, цана будзе змяншацца".
Але ж заўважым, што "Народная воля" з тымі ж праблемамі каштуе амаль утрая танней.
Тым не менш, у Слуцку і некаторых раёнах Мінска газету ўжо раскупілі.
Андрэй Скурко: "У кіёскі завезлі недзе 3200-3500 асобнікаў. Сітуацыя досыць аптымістычна выглядае. Напрыклад, у Слуцку цалкам прадалася газета. У Мінску нашыя людзі абышлі кіёскаў 25 і не заспелі "Нашай Нівы". Дзе-нідзе яна, вядома, ёсць яшчэ, бо на рэгіёнах яна пайшла ў продаж толькі ў суботу, хоць выйшла ў чацвер раніцай".
У інтэрнэт-блогах Еўрарадыё заўважыла, што чытачоў абурае перадрукоўка "Нашай Нівай" матэрыялаў з іншых выданняў. Маўляў, выглядае на тое, што рэдакцыя не ведала, чым запоўніць "першы нумар" газеты. Андрэй Скурко абяцае больш уласных матэрыялаў.
Андрэй Скурко: "Няўжо там шмат перадруковак з "Газеты.ру"? Можа быць, там ёсць нейкая навіна, якую мы ўзялі. У наступных нумарах і надалей мы будзем арыентавацца на больш эксклюзіўную інфармацыю, аднак калі ёсць талковы артыкул, чаму не? Прыемна, што ў рэдакцыю тэлефануюць людзі, якія раней не падпісваліся. Пытаюцца, як лепш падпісацца: праз рэдакцыю атрымліваць ці праз "Белпошту".
Еўрарадыё абзваніла наўгад мінскія паштовыя аддзяленні №21 і № 82.
Аддзяленне сувязі №21: "Падпісаліся ўжо на 1639 асобнікаў газет. На "СБ" і "Рэспубліку" шмат падпісваецца. На "Народную Волю" 2 падпіскі аформлена."
У мінскім аддзяленні №82 знайшлося 55 падпісчыкаў "СБ" і тры - "Народнай волі."
Аддзяленне сувязі №82: "Усяго падпісалася - 1067. На "СБ" -55. Пра "Нашу Ніву" і "Народную волю" не вельмі пытаюцца. На "Народную Волю" 3 чалавекі падпісаліся."
Дарэчы, падпіска на "Нашу Ніву" на тры месяцы каштуе 36 тысяч. Для параўнання - "Народная воля" 28500, "Народная газета" 30360. Як даведалася Еўрарадыё, першапачаткова Белпошта памылілася з коштам падпіскі на "Нашу Ніву", завысіўшы яго на некалькі тысяч. Але потым выправіла.