Чаму неўязныя чыноўнікі ездзяць у Еўропу?
29-30 сакавіка ў Вене адбываецца дадатковая нарада па чалавечым вымярэнні АБСЕ, галоўны прадмет размовы – свабода аб’яднанняў і сходаў, а таксама свабода выяўлення перакананняў. 29 сакавіка абмяркоўвалася як раз свабода аб’яднанняў у
рэгіёне АБСЕ, куды ўваходзіць і Беларусь.
Нагадаю, што тэма свабоды аб’яднанняў у нас адна з самых балючых са сфэры дэмакратычнасці, бо няўрадавыя арганізацыі ў нас часцей ліквідуюцца, чым рэгіструюцца, працэс рэгістрацыі займае не адзін месяц і каштуе не малых грошаў.
І нават за іх ніхто не дае гарантыі, што сакрэтная ідэалагічная камісія ў Адміністрацыі прэзідэнта ўсё ж дасць дазвол, а праваабрончыя арганізацыі дык наогул ужо неалькі гадоў прынцыпова не рэгіструюцца.
Дык вось беларуская дэлегацыя, як прынята на такіх мерыпрыемствах, складаецца з прадстаўнікоў органаў улады і грамадзянскай супольнасці.
У афіцыйную ўрадавую дэлегацыю ўваходзіць кіраўнік упраўлення грамадскіх аб’яднанняў Міністэрства юстыцыі Алег Сліжэўскі, якому за ўдзел у ліквідацыі няўрадавых арганізацый, знішчэнне грамадзянскай супольнасці быў забаронены ўезд на тэрыторыю Еўразвязу і ЗША.
У гэты спіс трапілі шматлікія змагары з дэмакратычнымі арганізацыямі і актывістамі.
У Вене спадар Сліжэўскі, натуральна ж, прывёў статыстыку на карысць інтэнсіўнага развіцця грамадзянскай супольнасці, казаў пра больш чым 2000 зарэгістраваных грамадскіх аб’яднанняў, хваліўся 17 палітычнымі партыямі, вялікай колькасцю прафсаюзных арганізацыяў.
Яму, безумоўна, запярэчылі. Але пытанне, якое клапаціла і клапоціць удзельнікаў канфэрэнцыі ў Вене: чаму беларускі чыноўнік, якому Еўразвяз забараніў уезд на сваю тэрыторыю, вольна атрымлівае візу і кіруецца ў Вену?
Удзельніца канферэнцыі юрыст і праваабаронца Алена Танкачова бачыць гэтую сітуацыю дваяка.
Танкачова: "На мой погляд, калі такога кшталту рашэнне ў якасці абмежавання было прынятае, то, напэўна, павінна існаваць паслядоўнасць у прымяненні".
Алена Танкачова выказала шчырае здзіўленне дзеянням Нямеччыны, якая цяпер старшынюе ў Еўразвязе і павінна сачыць за выкананнем усіх рашэнняў, але ў той жа час выдае візу Алегу Сліжэўскаму. І дадае:
Танкачова: "Карысна тое, што ён быў тут, сам, і яму было дастаткова складана сыходзіць ад пытанняў з-за таго, што ён узначальвае тую структурную адзінку, якая займаецца не толькі рэгістрацыяй, але і ліквідацыяй суб’ектаў грамадзянскай супольнасці".
Інфармацыі пра тое, што беларускі чыноўнік, якому забаронены ўезд у Еўразвяз, удзельнічае ў канферэнцыі АБСЕ ў Вене, здзівіўся і дэпутат Еўрапейскага парламенту, да нядаўняга часу адзін з яго віцэ-старшыняў. Сёння – віцэ-старшыня камісіі замежных спраў Еўрапарламенту Януш Анышкевіч:
“Я вельмі зьдзіўлены! Мне прыкра! Я меркаваў, што Еўразвяз працуе больш спраўна, што тычыцца ажыццяўлення сваіх пастаноў. Мяне гэта абурае. Трэба прыкласці намаганні, каб гэтую сітуацыю змяніць і высветліць, як нешта падобнае магло здарыцца”.
Намеснік старшыні партыі БНФ Аляксей Янукевіч менш эмацыйна ўспрыняў нашае паведамленне:
Янукевіч: "Тэндэнцыя назіраецца, на мой погляд, дастаткова трывожная: Еўразвяз дзеля аднаўлення кантактаў пачынае абніжаць планку патрабаванняў да рэжыму, якую ён сам задаў зваротам да народу Беларусі, прынятым у лістападзе мінулага году".
Аляксей Янукевіч непакоіцца, што такое выкананне Еўразвязам уласных рашэнняў можа мець вельмі кепскія наступствы перадусім для развіцця дэмакратыі ў Беларусі, паколькі самыя першасныя патрабаванні еўрасупольнасці да беларускага рэжыму не выкананыя – хаця б тое ж вызваленне палітвязняў.
Янукевіч: "Хацелася б, каб Еўразвяз нарэшце больш адказна і больш сур’ёзна падыйшоў да стратэгічнага пытання магчымага дыялогу з беларускімі ўладамі і наогул у дачыненні да Беларусі".
Калі гэтае сур’ёзнае стаўленне пачнецца – невядома, бо падтрымка і салідарнасць з нашай краінай выходзіць вельмі дзіўная.
Прымаюцца рашэнні пра падтрымку арганізацыяў, якія не маюць афіцыйнай рэгістрацыі, але разам з тым чыноўнікі, якія ліквідуюць ці забараняюць гэтыя самыя арганізацыі, спакойна наведваюць Еўропу.
Міністр, якога сама ж Еўропа падазрае ў датычнасці да знікнення людзей і якому забараняе ўезд, таксама туды ездзіць.