Чаму падае рэйтынг Лукашэнкі?
За кіраўніка краіны сёння б прагаласавала 33% беларусаў. На думку сацыёлагаў, такія вынікі выклікала эканамічнае становішча, праблемы са знешнім светам і псіхалагічная стомленасць беларусаў за 16 гадоў. "Калі б выбары прэзідэнта Беларусі адбыліся ў бліжэйшы час, за каго б вы прагаласавалі ў першую чаргу?" Паводле звестак сацыёлагаў з кампаніі Baltic Survey, толькі 33% апытаных беларусаў у адказ на гэтае пытанне назвалі Аляксандра Лукашэнку.
З апытанняў вынікае, што за тры месяцы рэйтынг прэзідэнта ўпаў на 6%. На думку кіраўніка лабараторыі “Новак”, сацыёлага Андрэя Вардамацкага, вінаваціць у гэтым трэба найперш не эканамічны крызіс і не “Хроснага бацьку”, а геапалітычны фактар.
Вардамацкі: “Эканамічнае самаадчуванне людзей апошнім часам не пагоршылася. А “Хросны бацька” — не адзіны фактар і не самы вялікі, не такая ўжо важная падзея, каб змяніць грамадскую думку”.
Затое сваімі апошнімі рэплікамі прэзідэнт супярэчыць стэрэатыпу мірных беларусаў, якія заўжды сябруюць з суседзямі:
Вардамацкі: “Можна казаць пра праблемы са знешнім светам. Гэта ўплывае на імідж, на вобраз, на ўзровень папулярнасці і на памер электаральнай базы Аляксандра Лукашэнкі. І калі гэта ўсё працягваецца і працягваецца — гэта выклікае непрыемныя эмоцыі”.
Выкладчыца ЕГУ, палітолаг Святлана Навумава з Андрэем Вардамацкім не згодная:
Навумава: “Калі ў 2006 годзе Лукашэнка ішоў на выбары, ён ішоў на хвалі эканамічнага росту. І мы тады жылі нашмат лепш. А цяпер, хаця эканамічнае самаадчуванне беларусаў не катастрафічнае, яны вымушаныя ашчаджаць. Таму эканамічны фактар, на маю думку, сыграў сваю ролю. І, вядома ж, інфармацыйныя ўкіды, якія адбыліся апошнім часам з Расіі”.
Але гэта, так бы мовіць, толькі абцяжарваючыя фактары. На думку суразмоўцы Еўрарадыё, падзенне рэйтынгу Аляксандра Лукашэнкі — гэта доўгатэрміновы трэнд, галоўныя прычыны якога трэба шукаць у мінулым:
Навумава: “Падзенне рэйтынгу Лукашэнкі абумоўленае, найперш, псіхалагічнай стомай людзей ад яго персоны. Гэта настрой, які можна выявіць словамі “Ну хопіць ужо: 16 гадоў ля ўлады — хочацца што-небудзь памяняць”. Бо Лукашэнка ў вачах нашых людзей ужо практычна як Брэжнеў, які кіраваў 18 гадоў!”
Святлана Навумава заўважае, што хаця 33% — гэта для еўрапейскага палітыка і неблагі рэйтынг, з кожным месяцам усё больш аддзяляе Аляксандра Лукашэнку ад перамогі ў першым туры, да чаго прызвычаіўся беларускі электарат.
“З аднаго боку, 33% для чалавека, які знаходзіцца ля ўлады 16 гадоў, — гэта вельмі шмат, — мяркуе Святлана Андрэеўна. — І ў дэмакратычнай краіне з сістэмнай апазіцыяй і альтэрнатыўнымі медыямі такому рэйтынгу можна толькі папляскаць. Але мы мусім разумець, што ў нас гэты рэйтынг дэманструецца ва ўмовах, калі няма ніякай альтэрнатывы. І таму гэта вельмі мала”.
Тое, што ў Еўропе было б “аж трацінай”, у Беларусі робіцца “усяго толькі трацінай” галасоў. У нашай краіне пераканаўча выглядаюць толькі рэйтынгі ў 80-90%. Хаця і яны, здаецца, ужо нікога ні ў чым не пераконваюць.