Чаму Сідорскага звольнілі журналісты, а не Лукашэнка
На гэтым тыдні незалежныя і залежныя беларускія СМІ пісалі пра рознае. “Савецкую Беларусію” і “Рэспубліку” хвалявалі хронікі жніва і нарыхтоўка ягад, а незалежныя газеты ва ўсю тыражавалі інфармацыю пра арышт Сухарэнкі і звальненне Сідорскага. Нас, як ні дзіўна, больш цікавіць другое. Таму назву рубрыкі “Пад беларускім прэсам” на гэты раз можна падкарэкціраваць. Такім чынам – “Пад незалежным беларускім прэсам”.
Ажно дзве “газетныя качкі” былі запушчаныя ў прастору на мінулым тыдні. 20 ліпеня пра затрыманне генерала Сухарэнкі паведаміў “Беларускі партызан”. А на наступны дзень расійская газета “КоммерсантЪ” напісала пра магчымую адстаўку прэм’ер-міністра Сяргея Сідорскага.
“Коммерсантъ” за апошнія паўгода прызвычаіўся ўскалачваць ціхі інфармацыйны ландшафт нашай краіны. Менавіта ён прадказаў павышэнне цэнаў на газ у 2007 годзе для братоў-беларусаў у межах нібыта адзінай дзяржавы, - піша ў “БелГазеце” Аляксандр Грыцанаў.
Магчыма, як раз такі імідж “дасведчанага” “Коммерсанта” і стаў прычынай таго, што беларускія незалежныя СМІ падхапілі гэту інфармацыю і загаварылі пра звальненне Сідорскага не як пра чуткі, а як пра амаль што здзейснены факт.
“Папера гатовая. Яна ляжыць на стале прэзідэнта і днямі можа быць абнародаваная” – пісаў “КоммерсантЪ”. Але ў Інтэрнэце, у некаторых блогах можна было прачытаць наступнае: “Батька Лукашенко уволил Сидорского”, “Лукашенко отправил в отставку главу правительства”. І г.д.
У беларускай прэсе прагнозы пра адстаўкі апошнім часам таксама спраўджваліся. Таму амаль усюды абмяркоўвалі прычыны звальнення прэмьер-міністра, а не тое, ці можна ўвогуле давяраць такой інфармацыі.
І толькі амаль праз тыдзень, калі інфармацыя не пацвердзілася, а Сідорскі паспяхова з’яўляўся то там, то тут, газеты пачалі пісаць пра тое, каму ўсё ж такі выгодна было пусціць такую “качку”.
Паказальную фразу ў інтэрв’ю “Еўрарадыё” сказаў эканаміст Яраслаў Раманчук.
На пытанне “Ці можна давяраць інфармацыі пра хуткую адстаўку Сідорскага” Раманчук адказаў:
— Справа не ў веры ці не веры. Справа ў тым, што гэта значыць?
Таму, усё ж такі – што гэта значыць? І “што стаіць за артыкулам у газеце “КоммерсантЪ”? Менавіта пад такім загалоўкам у Інтэрнэт-выданні “Салідарнасць” змешчаны разважанні журналіста Яна Буяна:
Інфармацыя «Коммерсанта» значна паслабляе пазіцыі Сяргея Сідорскага на перамовах з Масквой. Прэм’ер-міністру стварылі вобраз “кульгавай качкі”, якая не сёння дык заўтра сыйдзе са сцэны. Як у такім выпадку з ім можна дамовіцца пра штосьці сур’ёзнае?
Атрымліваецца, што артыкул у «Коммерсанте» накіраваны не на самога Сідорскага – ён толькі сродак – а на ўскладненне перамоўнага працэсу наконт выдзялення Расіяй стабілізацыйнага крэдыту Беларусі.
Па версіі «Коммерсанта», урад павінен быў узначаліць кіраўнік МУС Беларусі Уладзімір Навумаў. Такім чынам, разважае далей Ян Буян, калі лічыць Навумава рэальным кандыдатам на пост прэм’ер-міністра, артыкул у «Коммерсанте» працуе супраць яго. Вядома, што Лукашэнка вельмі не любіць, калі яго планы па кадравых зменах становяцца агульна вядомымі раней часу. Здаралася, што ён адмяняў запланаваныя прызначэнні як раз таму, што інфармацыя пра іх прасачылася ў прэсу.
Палітычны аглядальнік газеты “Беларусы і рынак” Павел Быкоўскі таксама лічыць верагоднай гэту версію. У сваім блогу ён піша: “Не выключана, што "КоммерсантЪ", які апублікаваў чутку, паспрабаваў згуляць на паслабленне пазіцый Навумава”.
Праўда, застаецца яшчэ трэццяя версія, што чуткі насамрэч не чуткі, а праўда. Магчыма заява на звальненне Сідорскага і дагэтуль ляжыць на стале ў Лукашэнкі. І ён проста вырашыў перачакаць, бо не любіць, калі журналістам нейкім чынам становіцца вядома пра яго планы.
Цікава, дарэчы і тое, што кіраўнік дзяржавы ніяк не пракаментаваў падзеі апошніх дзён, хаця такая магчымасць у яго была – падчас той жа селектарнай нарады, напрыклад.
А тым часам сітуацыя па-ціху ўваходзіць у звыклае спакойнае рэчышча — “Народная воля” публікуе інтэрв’ю з Сухарэнкам, які, як аказалася, знаходзіцца не ў СІЗО, а адпачывае ў бацькоўскай хаце і гуляе з унукам па могілках. А прэм’ер-міністр Сідорскі едзе ў калгас па справах. Ніякія "Коммерсанты" не здольныя пахіснуць стабільнасць у нашай краіне.