Чаму сметнікі каштуюць... па 700 тысяч рублёў?
У каго набываць кантэйнеры для смецця, камунальнікам краіны “падказаў” Саўмін. Таму ў рамках барацьбы з імпартам зараз ў мінскіх дварах стаяць сметніцы коштам 700 тысяч рублёў Як даведалася Еўрарадыё, звыклыя для кожнага мінчука кантэйнеры для смецця каштуюць ад 570 да 760 тысяч рублёў — залежыць ад таго, ці ёсць у сметніцы колы! Менавіта такія лічбы назвалі нам ў аддзеле вытворча-тэхналагічнай камплектацыі Мінскай гарадской жыллёвай гаспадаркі.
Мінская гарадская жыллёвая гаспадарка: “На 700 літраў з коламі каштуе 756 229, а калі без колаў, тады ён каштуе 574 938”.
Еўрарадыё вырашыла даведацца, адкуль такі кошт і дзе камунальнікі набываюць такія дарагія кантэйнеры для смецця. Як высветлілася, яны проста вымушаныя закупляць менавіта гэтыя кантэйнеры ў вытворцы — Барысаўскага завода пластмасавых вырабаў. Бо менавіта гэтае прадпрыемства выйграла тэндэр. Вось толькі тэндэр, паводле слоў галоўнага спецыяліста аддзела вытворча-тэхналагічнай камплектацыі і абслугоўвання Мінскай гарадской жыллёвай гаспадаркі, быў даволі дзіўны. Напрыклад, замежныя вытворцы на яго не былі дапушчаныя.
Галоўны спецыяліст Мінскай гарадской жыллёвай гаспадаркі: “Імпартныя да разгляду не прымалі, бо быў ліст з Савета Міністраў. А ўлічваючы, што абмежаванне закупак за мяжой ажыццяўляецца зараз, таму…”
Таму тэндэр быў толькі сярод айчынных вытворцаў. Але рэч у тым, што ў Беларусі толькі адно прадпрыемства выпускае гэтыя кантэйнеры — завод у Барысаве.
Галоўны спецыяліст Мінскай гарадской жыллёвай гаспадаркі: “Зразумела, ён у нас адзін. Але яго аб’ёмаў дастаткова для ўсёй краіны, калі так паглядзець”.
Са здзіўленнем Еўрарадыё — маўляў, амаль 600 тысяч рублёў за пластыкавую скрынку без колаў, хай сабе і аб’ёмам 700 літраў, гэта зашмат — у вытворчым аддзеле Барысаўскага завода не пагадзіліся.
Барысаўскі завод: “Нашыя кошты адказваюць за сваю якасць!”
А разважаць на тэму выйграных тэндэраў адмовіліся. Сітуацыя стала больш зразумелай пасля слоў галоўнага спецыяліста Мінскай камунальнай гаспадаркі пра тое, хто ўклаў грошы ў вытворчасць кантэйнераў для смецця на гэтым заводзе: “Урад інвеставаў грошы ў гэты завод”.
Сапраўды, на сайце барысаўчан размешчана інфармацыя пра тое, што ў красавіку 2006 года было закуплена і ўведзена ў эксплуатацыю італьянскае абсталяванне для выпуску палімерных кантэйнераў "Rоtobox PB3502В". Кошт, на жаль, не пазначылі.
У краіне працягваецца барацьба са смеццем ды імпартам...
Як даведалася Еўрарадыё, сёння ў Мінску 7 тысяч такіх кантэйнераў. Такім чынам атрымліваецца, што Барысаўскі завод пластмасавых выбраў толькі ў сталіцы зарабіў на сметніцах больш за 400 мільёнаў рублёў.
Фота: http://photo.bymedia.net/