Чаму суседзям павінна быць сорамна за беларускіх анархістаў?

Сёння кіраўнік МУС Беларусі Анатоль Куляшоў заявіў, што вызначаныя асобы ўсіх удзельнікаў нападу на амбасаду РФ у Мінску. Ніякіх імёнаў пры гэтым не назваў.  "Гэта пяць грамадзянаў Рэспублікі Беларусь, якія арыштаваныя, і адзін грамадзянін знаходзіцца ў міждзяржаўным вышуку", — заявіў Куляшоў. Па словах міністра, усе падазраваныя з'яўляюцца анархістамі.

Амбасаду РФ у Мінску закідалі пляшкамі з запальнай сумессю ў ноч на 31 жніўня 2010 года. У снежні Аляксандр Лукашэнка абвясціў пра раскрыццё нападу. Аднак імёнаў падазраваных ён таксама не назваў ды іншыя падрабязнасці справы не раскрыў. Прэзідэнт растлумачыў: "Мы проста маўчым пра гэта, каб не было сорамна некаторым нашым суседзям", нагадвае Лента.ру.