Чапман прапанавала Сноўдэну ажаніцца з ёй

“Сноўдэн, ажэнішся са мной?” – гаворыцца ў кароткім паведамленні. Нагадаем, што ў 2010 годзе Чампан выправадзілі з ЗША абвінаваціўшы ў шпіянажы на карысць Расіі. На радзіме прывабная шпіёнка адразу стала папулярнай тэлевядучай.

Былы супрацоўнік Эдвард Сноўдэн стаў вядомы пасля таго, як дапамог раскрыць метады сачэння ЦРУ за грамадзянамі ЗША і іншых краін свету праз інтэрнэт. На дадзены момант яго месцазнаходжанне дакладна невядомае. Ён знік у транзітнай зоне маскоўскага аэрапорта “Шарамецьева”. Сноўдэн ужо прасіў палітычнага прытулку больш чым у 20 краінах свету, у тым ліку ў Расіі. Аднак пакуль беспаспяхова. ЗША патрабуюць выдачы Сноўдэна.

Фота newport.com.ua