"Чарадзейную флейту" Моцарта выканалі ў берлінскім метро
У суботу ў Берліне адбыўся прэм'ерны паказ авангарднай версіі оперы Моцарта "Чарадзейная флейта". Нямецкі рэжысёр і дырыжор Крыстоф Хагель паставіў оперу на тэрыторыі станцыі "Бундэстаг" берлінскага метрапалітэна, якая будуецца, скараціўшы яе амаль у паўтара раза і перарабіўшы пад сучасны кантэкст.
Камічны персанаж Папагена, у арыгінале птушкалоў у птушыным апярэнні, у Хагеля ператварыўся ў бяздомнага прадстаўніка багемы, які жыве на дзяржаўную дапамогу; Паміна, каханая Таміна, з'яўляецца ў оперы ў выглядзе тыповай студэнткі, а Царыца Ночы ўзброеная сякерай, ёй дабамагаюць прыбіральшчыцы, якія пасля ператвараюцца ў зацягнутых у скуру "дамінатрыкс".
Нягледзячы на гэта Хагель адмаўляе ўсялякія абвінавачванні ў ператварэнні оперы ў абсурд. Па яго меркаванні, Моцарт не меў бы нічога супраць, да прыкладу, вобраза Папагена.
Хагель раней ужо рабіў творчыя эксперыменты, паставіўшы "Дона Джавані" у памяшканні электрастанцыі, а "Чарадзейную флейту" у цыркавым шатры. Па яго словах, пляцоўка недабудаванай станцыі метро прыцягнула яго тым, што ў цягніках падземкі адбываецца мноства рамантычных знаёмстваў.
Гэта не першы выпадак, калі будаўнічую пляцоўку выкарыстоўваюць для мастацкай пастаноўкі. У 1996 годзе падчас канцэрта на Патсдамскім пляцы пад музыку сімфанічнага аркестра, якім кіраваў Даніэль Барэнбойм, рухаліся будаўнічыя краны.
Фота: www.news.mp3search.ru