Чарга на жыллё ў Мінску з 2011 года знізіцца да 10 гадоў?
Да 2011 году чарга на жыллё ў Мінску знізіцца да 10 гадоў. Цяпер яна складае 30 гадоў. Такую заяву зрабіў старшыня праўлення Нацыянальнага банка Пётр Пракаповіч на паседжанні калегіі Міністэрства архітэктуры і будаўніцтвы. Паводле словаў Пракаповіча, чарга на жыллё ў абласных цэнтрах не павінна перавышаць 3-5 гадоў, у малых гарадах — 1 год. Таму будаўнікі павінны перагледзець графікі працы і павялічыць тэмпы. За бліжэйшыя тры гады беларускім будаўнікам давядзецца падвоіць будаўніцтва жылля, мяркуе БЕЛТА.