Чаргінец: Мы кепска працуем над прапагандай кнігі

Кнігам беларускіх пісьменнікаў патрэбная прапаганда. Такое меркаванне выказаў сёння старшыня Саюза пісьменнікаў Мікалай Чаргінец, перадае БЕЛТА. "Творчасць нашых літаратараў атрымлівае добрую адзнаку ў чытачоў. Аднак мы кепска працуем над прапагандай кнігі, над давядзеннем інфармацыі пра выданне і пра яго аўтара да ведама чытача. Таму вы вырашылі змяшчаць у кнізе пашыраную анатацыю, фотаздымак аўтара і інфармацыю пра яго", — адзначыў Чаргінец.

Чаргінец  узгадаў пра ўзнагароды , якімі сябраў ягонага саюза адзначыла дзяржава. Два літаратары ўшанаваныя ордэнам Францыска Скарыны, дзевяць — медалямі Францыска Скарыны. Спецыяльную прэмію Прэзідэнта атрымалі трое.