Чарговага "каліноўца" хочуць забраць у войска
Актывіста баранавіцкай філіі міжнароднай арганізацыі "Малады фронт" і стыпендыята праграмы Кастуся Каліноўскага Арцёма Ластавецкага запрасілі прыйсці ў мясцовы ваенкамат. "Праз гадзіну як я прыехаў з Познані, дзе вучуся, дадому ў Баранавічы, мне патэлефанаваў мужчына і запатрабаваў, каб я з'явіўся ў ваенкамат у сувязі "прызыўной трывогай". Мы з ім дамовіліся, што я прыйду да іх 24 снежня. Для мяне дзіўнае такое запрашэнне, паколькі яшчэ гэтым летам у баранавіцкім ваенкамаце мне паведамілі, што не будуць забіраць мяне ў войска да 2011 года, калі я кожны год буду прыносіць даведку аб тым, што я вучуся", — сказаў Еўрарадыё Арцём Ластавецкі.
Нагадаю, што летась Ластавецкага выключылі з другога курсу Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі. Незадоўга да гэтага ён быў асуджаны на 7 сутак арышту па адным пратаколе і пакараны буйным штрафам па іншым за тое, што распаўсюджваў у Баранавічах інфармацыю пра палітвязня Андрэя Кіма. З 2009 года Арцём пачаў навучацца ў Польшчы па праграме Кастуся Каліноўскага.