The Charlatans выклалі новы альбом у Інтэрнэт
Брытанскія рокеры The Charlatans выклалі свой новы альбом у Інтэрнэт за два месяцы да яго выхаду на фізічным носьбіце. Сеткавы рэліз кружэлкі пад назвай «You Cross My Pass» адбыўся 3
сакавіка на сайце радыёстанцыі XFM - партнёра музыкаў у гэтай акцыі.
Альбом можна запампаваць як увесь, так і па частках - прычым абсалютна
бясплатна.
Паводле словаў музыкаў, на гэты крок іх натхніў прыклад Radiohead, якія прапанавалі сваім прыхільнікам заплаціць за запампоўку свайго новага альбому хто колькі захоча.
Мэнэджэр «Шарлатанаў» Алан Макгі дадаў, што «аддаваць сябе ў кабалу лэйблам - усё адно, што ісці на службу ў войска. Музыкі былі вельмі радыя, калі XFM прапанавалі ім выпрабаваць новы метад распаўсюджвання музыкі.
Усе вельмі спадзяюцца на магчымасці Інтэрнэту. Гэта аптымальная на сёння мадэль вядзення справаў у музычным бізнэсе, і менавіта яна чакае нас у будучыні».
Фізічны рэліз «You Cross My Pass» - дзесятай студыйнай кружэлкі ў дыскаграфіі гурта - запланаваны на 19 траўня.
Нагадаю, што «You Cross My Pass» з'яўляецца паслядоўнікам альбома 2006 году пад назвай «Simpatico», які быў выдадзены цалкам стандартным спосабам.
Фота: www.tomsheehan.co.uk