Чарнаскурага санта-клаўса абстралялі з пнеўматыкі (відэа)
Ініцыдэнт адбыўся ў Вашынгтоне (ЗША) напярэдадні Раства.
Ксаўе Хокінс, апрануты ў касцюм санта-клаўса, ішоў па вуліцы і віншаваў мінакоў з надыходзячым святам. У гэты дзень ён збіраўся раздаць падарункі прыкладна 600 дзецям. Раптаму мужчыну некалькі разоў стрэлілі з пнеўматычнай зброі. Адна з куляў трапіла ў спіну Хокінсу.
На шчасце, раненне выявілася лёгкім і ў лякарні санта прабыў усяго некалькі гадзінаў. Ён вярнуўся на працу і дапамог сваім калегам раздаць падарункі, паведамляюць замежныя інфармагенцтвы.
У паліцыі мяркуюць, што страляць на чарнаскурым санта-клаўсе маглі падлеткі.