“Чарнобыльскі шлях” ідзе ад Акадэміі навук

Прыкладна 2,5 тысячы чалавек, якія прыйшлі на традыцыйны “Чарнобыльскі шлях”, сабраліся каля будынку прэзідыума Акадэміі навук. Сярод прысутных быў заўважаны Аляксандр Мілінкевіч.
Нагадаем, Мінгарвыканкам дазволіў правядзенне мітынгу на плошчы Бангалор, а збор удзельнікаў ла Акадэміі навук, пасля чаго шэсце па вуліцы Сурганава. Нягледзячы на гэта, людзі паспрабавалі сабрацца на плошчы Якуба Коласа. Аднак за некалькі гадзінаў да пачатку акцыі плошча была перакрыта АМАПам і жалезным плотам.

Прылежныя кавярні і крамы былі зачыненыя, а заезд на бліжэйшыя стаянкі блакаваны. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, аўтаўладальнікаў прымушалі забіраць свае машына са стаянак каля плошчы Якуба Коласа. Калі гаспадароў аўто не знаходзілі, машыны забіралі міліцэйскія эвакуатары. На дадзены момант міліцыянты заклікаюць людзей разысціся.

З’явілася інфармацыя, што аўдыёапаратура затрыманая праваахоўнікамі. Калона збіраецца ісці да Чарнобыльскай капліцы, што знаходзіцца побач з паркам Дружбы народаў.