Чарнобыльскі Шлях пройдзе сёння і ў Вільні
Неабыякавыя да праблемы Чарнобылю і сучасных АЭС літоўцы збяруцца 26 красавіка на галоўным праспекце краіны – праспекце Гедыміна. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў адказны сакратар Кааліцыі экалагічных арганізацыяў Літвы Лінас Ваінюс. Гэткім чынам удзельнікі акцыі будуць пратэставаць супраць планаў будаўніцтва ў рэгіёне адразу трох новых атамных станцый. Нагадаем, акрамя Астравецкай АЭС маюць паўстаць станцыі на Калінінградчыне і каля Ігналіны.
Лінас Ваінюс: “Усе адэкватныя людзі павінны пратэставаць супраць такіх неабгрунтаваных планаў. І мы ведаем, што ў аніводнай з запланаваных АЭС няма аніякага рашэння па ядзерных адкідах. 26 красавіка – гэта дзень, калі трэба ўзгадаць тое, што адбылося, але і зірнуць у будычыню, абапіраючыся на гісторыю. І гэтак вырашаць свае праблемы ў будучыні”.
Таксама пратэстоўцы збіраюцца пікетаваць літоўскі Дом ураду і амбасады Беларусі ды Расіі.