Часопіс "Дзеяслоў" уручыў прэмію "Залаты апостраф"
Уручэнне прэміі літаратурна-мастацкага часопіса "Дзеяслоў" за 2007 год адбылося ў Палацы мастацтваў у Мінску. Лаўрэатамі сталі паэты Ірына Бельская і Андрэй Хадановіч, празаік Кастусь Тарасаў. Галоўны рэдактар часопіса, першы намеснік старшыні Саюза беларускіх пісьменнікаў Барыс Пятровіч адзначыў, што прэмію атрымліваюць толькі тыя творцы, чыя творчасць не адзначаная Дзяржаўнай прэміяй. Менавіта таму сярод лаўрэатаў "Залатога апострафа" няма шмат якіх вядомых беларускіх паэтаў і празаікаў.
Лаўрэатаў прэміі "Залаты апостраф" павіншавалі старшыня СБП Алесь Пашкевіч, паэт Леанід Дранько-Майсюк, барды Эдуард Акулін, Зміцер Вайцюшкевіч, Алесь Камоцкі і Таццяна Беланогая.
БелаПАН
Лаўрэатаў прэміі "Залаты апостраф" павіншавалі старшыня СБП Алесь Пашкевіч, паэт Леанід Дранько-Майсюк, барды Эдуард Акулін, Зміцер Вайцюшкевіч, Алесь Камоцкі і Таццяна Беланогая.
БелаПАН