Часопіс Forbes склаў рэйтынг лепшых фільмаў
Мультфільм Рататуй узначаліў дзесятку лепшых фільмаў мінулага года. Рэйтынг пад назвай "Сапраўды лепшыя фільмы года" быў складзены
рэдакцыяй аўтарытэтнага амерыканскага выдання Forbes.
Другое месца ў спісе заняў трылер "Ультыматум Борна", а на трэцім апынуўся яшчэ адзін мультфільм "Сімпсаны ў кіно".
Таксама ў рэйтынг патрапілі карціны "Гары Потэр і ордэн Фенікса", "Крыху цяжарная", "Моцны арэшак 4", "Чалавек павук - 3", "Зачараваная", "Трансформеры" і "Шрэк трэці".
Дадам, што падчас складання рэйтынгу ўлічваліся касавыя зборы ў Амерыцы і за мяжой, а таксама водгукі прафесійных крытыкаў кіно.
Рэдакцыя склала ўсе гэтыя паказчыкі разам, у выніку чаго пераможцам стаў мультфільм пра пацука-гурмана.
Карціна выйшла ў пракат 29 чэрвеня 2007 года і з тых часоў прынесла сваім стваральнікам больш за 620 мільёнаў долараў.
За гэты час стужка таксама была ўзнагароджана "Залатым глобусам", прэміяй Брытанскай кінаакадэміі і Асацыяцыі аніматараў Амерыкі, "Залатым памідорам" і іншымі.
Акрамя таго, камедыя намінаваная на прэмію Оскар, і, паводле ўсіх прагнозаў, менавіта яна атрымае ўзнагароды сёлета.