Часопіс New Musical Express выпусціць трыб'ют гурту The Cure

Брытанскі музычны часопіс NME выпусціць трыб'ют-альбом The Cure. Кружэлка "Pictures Of You" будзе распаўсюджвацца ў якасці бясплатнага дадатку да лютаўскага нумара выдання, які з'явіцца ў продажы 25 лютага. У запісу альбома прынялі ўдзел сучасныя рок-гурты - The Futureheads, Art Brut, British Sea Power, The Dandy Warhols, Lostprophets. Поўны спіс кампазіцый і выканаўцаў будзе абвешчаны пазней.

На кружэлцы таксама змешчанае ўступнае слова лідэра The Cure Роберта Сміта, у якім ён успамінае першыя гады існавання сваёй каманды, калі калектыў выконваў мноства чужых песень.

25 лютага 2009 года адбудзецца ўручэнне прэмій NME. На гэтым мерапрыемстве The Cure будзе ўручаная ўзнагарода ў намінацыі "Godlike Genuises", якая прысуджаецца за ўнёсак у развіццё музыкі. На наступны дзень калектыў выступіць на канцэрце "NME Big Gig", які адбудзецца на лонданскай пляцоўцы O2 Arena. У канцэрце таксама возьмуць удзел Franz Ferdinand, Crystal Castles і White Lies.

Нядаўна вышлі два трыб'ют-альбомы The Cure. У кастрычніку 2008 года была выдадзеная кружэлка "Perfect as Cats: A Tribute To the Cure", у запісы якой прынялі ўдзел сучасныя рок-гурты, у тым ліку Xu Xu Fang, Devastations, Caroline Weeks, Lemon Sun, Jesu. А у студзені 2009 года выйшаў "Just Like Heaven: A Tribute to the Cure". Сярод яго ўдзельнікаў The Brunettes, Elk City, The Wedding Present, The Submarines.

Фота: www.tiscali.co.uk